Октябрь 2011

Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 14 кастрычнiка 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 28,00 х 40,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.
 
Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 14 кастрычнiка 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 28,00 х 40,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.
 
Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли":
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
 
Памятная манета "Вялікі кулен" серыі "Птушка года"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вялiкi кулён" серыi "Птушка года":
срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;