Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 30 снежня 2011 г. увёў  у абарачэнне срэбную памятную манету "Ахалтэкiнскi конь" новай серыi "Конi" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00 х 45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
 

Аверс: уверсе злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява дзвюх коней, якiя iмчацца стрымгалоў, што сiмвалiзуе дынамiку, хуткасць i сiлу; уверсе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе злева направа – намiнал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву i год чаканкi.
Рэверс: у цэнтры – выява Ахалтэкiнскага каня на фоне грэчаскага арнаменту, антычных калон i дэкаратыўнай кампазiцыi; злева надпiс: АХАЛТЭКIНСКI КОНЬ.

Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф", тыражом да 6000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Упраўленне iнфармацыi
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

Категории статей: