Памятная манета - Iкона Прасвятой Багародзiцы - Казанская
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 2 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Казанская" серыi "Праваслаўныя цудатворныя iконы" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.
Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00 х 45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
![]() |
Аверс: у цэнтры – арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiсы: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу – год чаканкi. |
![]() |
Рэверс: у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзiцы "Казанская" (выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зоркi на адзеннi Багародзiцы, а таксама арнамент па вуглах манеты выкананы золатам); унiзе надпiс: КАЗАНСКАЯ. |
Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф", тыражом да 10 000 штук.
Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Последние материалы
- Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
- Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"
- Памятная манета "Вожыкi"
- Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"
- Памятныя манеты "Вожык"
- Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
- Памятные монеты Национального банка серии "Православные храмы" – призеры проходившего в Италии 8-ого международного конкурса
- Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"
Новости Нацбанка РБ
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбныя памятныя манеты серыi "Сонечная сiстэма".
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Уладзiмiрская".
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў".
- Ставка рефинансирования Национального банка снижается до 34 процентов годовых.
- О состоянии золотовалютных резервов Республики Беларусь.
Архив материалов
- Август 2011 (60)
- Сентябрь 2011 (4)
- Октябрь 2011 (4)
- Декабрь 2011 (2)
- Январь 2012 (5)

