Памятная манета - М. Агiнскi

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 22 жнiўня 2011 г. уводзiць у абарачэнне залатую памятную манету "М. Агiнскi" намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 900, масай 1,00 г, дыяметрам 12,00 мм.
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: у цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе – геаметрычны арнамент; надпiсы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 10 рублёў i год чаканкi: 2011, злева – проба сплаву; справа – знак манетнага двара Польшчы.
Рэверс: у цэнтры – партрэт беларускага, польскага i расiйскага палiтычнага дзеяча, вядомага кампазiтара М. Агiнскага; унiзе – факсiмiле подпiс: Michał Kleofas Ogiński.

Манета адчаканена на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "пруф". Тыраж – да 2000 штук.
Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковая да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

Категории статей: