Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 28 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Полацк. Ганзейскi саюз" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм. Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты без насечкi.

Аверс: уверсе па крузе на стужцы надпiс: HANSA; пад ёй справа на фоне стылiзаванай карты з гандлёвымi маршрутамi – выява гандлёвага паруснiка; справа ад яго – выявы трызубца – атрыбута рымскага бога мораў Нептуна (грэчаскага Пасейдона) i кадуцэi – атрыбута рымскага бога гандлю Меркурыя (грэчаскага Гермеса); злева на манеце – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе герба надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ i год чаканкi, унiзе манеты – намiнал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.
Рэверс:уверсе па крузе надпiс: ПОЛАЦК; у цэнтры на фоне рэканструкцыi старажытнага горада – выява сцэны гандлю на гарадскiм рынку; злева – рэльефная выява герба горада

Манета адчаканена на манетным двары АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "пруф", тыражом да 7000 штук.

Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

Категории статей: