Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 14 кастрычнiка 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 28,00 х 40,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.
 

Аверс: уверсе злева – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь: у цэнтры – выява французскага скульптара i графiка Ж.А. Гудона; надпiсы: злева – РЭСПУБЛIКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ: унiзе – год чаканкi i намiнал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява скульптуры "Вальтэр"; уверсе злева надпiс: ВАЛЬТЭР; справа ўнiзе – проба сплаву.

Манета адчаканена на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор" якасцю "пруф", тыражом да 3500 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

Категории статей: