Памятная манета "Вялікі кулен" серыі "Птушка года"
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вялiкi кулён" серыi "Птушка года":
срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
| нет рисунка | Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай). |
| нет рисунка | Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява вялiкага кулёна (ён прызнаны ў Беларусi ў 2011 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева – ВЯЛIКI КУЛЁН, справа – ПТУШКА ГОДА. |
Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": срэбная – якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай манеты 2000 штук, медна-нiкелевай – 2000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Последние материалы
- Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
- Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"
- Памятная манета "Вожыкi"
- Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"
- Памятныя манеты "Вожык"
- Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
- Памятные монеты Национального банка серии "Православные храмы" – призеры проходившего в Италии 8-ого международного конкурса
- Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"
Новости Нацбанка РБ
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбныя памятныя манеты серыi "Сонечная сiстэма".
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Уладзiмiрская".
- Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў".
- Ставка рефинансирования Национального банка снижается до 34 процентов годовых.
- О состоянии золотовалютных резервов Республики Беларусь.
Архив материалов
- Август 2011 (60)
- Сентябрь 2011 (4)
- Октябрь 2011 (4)
- Декабрь 2011 (2)
- Январь 2012 (5)