Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 3 студзеня 2012 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн":
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
![]() |
Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай). |
![]() |
Рэверс: на фоне дэкаратыўнага пано з сiмваламi дзвюх краiн – выява стылiзаванай пячаткi, унутры якой па крузе надпiсы: БЕЛАРУСЬ – КIТАЙ i 20 ГАДОЎ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН; у цэнтры – дзве далонi ў дружалюбным рукапацiсканнi. |
Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": срэбная – якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай манеты – 1500 штук, медна-нiкелевай – 2000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Последние материалы
- Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
- Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"
- памятную манету "Вожыкi"
- Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"
- Памятныя манеты "Вожык"
- Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
- Памятные монеты Национального банка серии "Православные храмы" – призеры проходившего в Италии 8-ого международного конкурса
- Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"
Новости Нацбанка РБ
- О государственной регистрации ЗАО "Банк Инвестиционных Технологий".
- Снижены процентные ставки по операциям поддержки ликвидности.
- Ставка рефинансирования снижается до 43 процентов годовых.
- О состоянии золотовалютных резервов Республики Беларусь.
- О единой форме справки о доходах и банковской гарантии.
Архив материалов
- Август 2011 (60)
- Сентябрь 2011 (4)
- Октябрь 2011 (4)
- Декабрь 2011 (2)
- Январь 2012 (5)

