Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 кастрычнiка 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў":
срэбную – намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
![]() |
Аверс: у абрамленнi арнаменту, выкарыстанага пры афармленнi зборнiка вершаў "Вянок", уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ i намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); унiзе – год чаканкi; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву. |
![]() |
Рэверс: злева – рэльефная выява партрэта класiка беларускай лiтаратуры Максiма Багдановiча; справа па крузе ў два радкi надпiсы: М. Багдановiч, 1891–1917 (гады жыцця) i арнаментальны матыў з васiлькоў. |
Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": срэбная якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай i медна-нiкелевай манет – па 2000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Последние материалы
- Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
- Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"
- памятную манету "Вожыкi"
- Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"
- Памятныя манеты "Вожык"
- Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
- Памятные монеты Национального банка серии "Православные храмы" – призеры проходившего в Италии 8-ого международного конкурса
- Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"
Новости Нацбанка РБ
- О государственной регистрации ЗАО "Банк Инвестиционных Технологий".
- Снижены процентные ставки по операциям поддержки ликвидности.
- Ставка рефинансирования снижается до 43 процентов годовых.
- О состоянии золотовалютных резервов Республики Беларусь.
- О единой форме справки о доходах и банковской гарантии.
Архив материалов
- Август 2011 (60)
- Сентябрь 2011 (4)
- Октябрь 2011 (4)
- Декабрь 2011 (2)
- Январь 2012 (5)

