Памятныя манеты Мацярынства

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 жнiўня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Мацярынства" серыi "Сямейныя традыцыi славян":
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
  

Аверс: уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява радавога дрэва (вобраза "Мацi-радзiцельнiцы") як сiмвала прадаўжэння роду, унiзе – дэкаратыўная кампазiцыя, якая ўключае сiмвалы сям’i i сонца; пад ёй злева – год чаканкi: 2011 (на срэбнай манеце – i проба сплаву), справа – намiнал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс: у цэнтры – выява дзiцяцi з птушкай на руках у мацi (птушка з’яўляецца сiмвалам шчасця i ўвасабляе будучы шчаслiвы лёс дзiцяцi), зверху – схiлены твар мацi, справа – арнамент з выявай сiмвала дзяцей. У нiжняй частцы па крузе надпiс: МАЦЯРЫНСТВА.

Срэбная i медна-нiкелевая манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд" (рэверс срэбнай манеты выкананы з прымяненнем метаду тампадрукавання). Тыраж срэбнай манеты – да 10 000 штук, медна-нiкелевай – 2000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Упраўленне iнфармацыi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
 

Категории статей: