Памятныя манеты "Вожык"
Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык".
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык":
залатую – намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 7,78 г, дыяметрам 25,00 мм;
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
![]() |
![]() |
Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) i 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай). |
![]() |
![]() |
Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява вожыка (выгляд збоку), у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) i з крышталю Свароўскi (на срэбнай); па крузе надпiсы: уверсе – ERINACEUS CONCOLOR, унiзе – ВОЖЫК. |
Манеты адчаканены на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф". Тыраж залатой манеты – 1000 штук, срэбнай – 4000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Упраўленне iнфармацыi
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
Последние материалы
- Памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн"
- Памятная манета "Ахалтэкiнскi конь"
- памятную манету "Вожыкi"
- Памятная манета "Полацк. Ганзейскi саюз"
- Памятныя манеты "Вожык"
- Памятныя манеты "М. Багдановiч. 120 гадоў"
- Памятные монеты Национального банка серии "Православные храмы" – призеры проходившего в Италии 8-ого международного конкурса
- Памятная манета "Палеалiтычная Венера. Касцёнкi" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Вальтэр" серыi "Свет скульптуры"
- Памятная манета "Крузенштерн" серыi "Парусные корабли"
Новости Нацбанка РБ
- О государственной регистрации ЗАО "Банк Инвестиционных Технологий".
- Снижены процентные ставки по операциям поддержки ликвидности.
- Ставка рефинансирования снижается до 43 процентов годовых.
- О состоянии золотовалютных резервов Республики Беларусь.
- О единой форме справки о доходах и банковской гарантии.
Архив материалов
- Август 2011 (60)
- Сентябрь 2011 (4)
- Октябрь 2011 (4)
- Декабрь 2011 (2)
- Январь 2012 (5)



