Оставлен belcoin Пт, 13/01/2012 - 22:26
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 3 студзеня 2012 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Беларусь – Кiтай. 20 гадоў дыпламатычных адносiн":
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;
медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Оставлен belcoin Пт, 13/01/2012 - 22:11
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 30 снежня 2011 г. увёў у абарачэнне срэбную памятную манету "Ахалтэкiнскi конь" новай серыi "Конi" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.
Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00 х 45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Оставлен belcoin Пт, 13/01/2012 - 22:02
Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Вожыкi".
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Вожыкi" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Оставлен belcoin Пт, 13/01/2012 - 21:47
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 28 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Полацк. Ганзейскi саюз" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм. Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты без насечкi.
Оставлен belcoin Пт, 13/01/2012 - 21:40
Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык".
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Вожык":
залатую – намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 7,78 г, дыяметрам 25,00 мм;
срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.